Feb 27, 2013 18:44
... спасцігла мяне пасля наведвання крамы Istore ў Мінску. Пэўна, таму што чакалася чагосьці накшталт віртуальнай - кучы ўсяго рознага, як карыснага,так і поўнай фігні, таннага і дарагога. А тут было дорага і мала))
Але функцыю сваю айсторе выкарыстаў))) прадаўцы дапамаглі выкалупаць сімку з дапамогай скрэпкі з айпада)) Бо я ніяк не магу разабрацца, чаму лайф адмаўляецца працаваць на ім. Пазваніла, паставіла пароль, паслухала і парады цёткі праз слухалку і зразумела, што наступны мой этап - наведванне салона ці змена правайдэра. Пакуль што збіраюся.
П.С. рэкамендую ўсім дзецям і дарослым, замерзлым на вуліцы ці то ахвотным пагуляць, заходзіць, палітыка кампаніі такая, што ніхто не перашкаджае палазіць па інэту (?), а дзеці заходзяць парачкамі і застраваюць не ведаю на колькі).
П.П,С. сыходзячы з гэтага ні ў якім выпадку нельга браць прыбор з вітрыны... стала... будзе вельмі вялікі прабег)
жыццё,
асабістае,
думкі,
інэт,
тэхніка