Пару акалічнасцяў сыходзячага году

Dec 31, 2012 04:31

Ужо другі год запар я захапляюся чужымі вынікамі году і спрабую падвесці свае. Выходзіць гэта ў мяне слаба... таму што я памятаю дакладна звычайна апошнюю частку году, астатняее тоне ў туманах, нават цяпер не магу зразумець, што было з гэтага ўсяго менавіта ў 2012 годзе?... але я намагаюся прыгадаць.

1. Праца. у 2012 годзе я некалькі разоў губляла надзею, потым яе знаходзіла, адшукала колькасць працы, пры якой я зашываюся, так і не справілася з новым графікам, у выніку - што граха таіць, прафукала як мінімум адную цікавую прапанову.

Мая журналістыка забуксавала і пакуль на тых жа няўцямных рэйках, але надзея ёсць) Так і не здолела сыйсці з працы, адкуль я сыходжу з моманту ўладкавання, тэма цікавая і грошы больш-меньш, але стаўленне да персаналу, будзем шукаць варыянты :-).

Таму я б паставіла сабе "незалік", хаця ў грашовым эквіваленце мае высілкі заўважныя.

2. Падарожжы. Тут я вельмі задаволеная. Па-першае, я была ў дафішчы месцаў (па маіх мерках), лятала, ехала, упершыню за гадоў пяць з'ехала з дому адна і пражыла тыдзень у Вільні)) Адшукаўшы для сабе фармат працы - сяджу ў інэце ў любой краіне і раблю тое, што трэба. Гэта цудоўны вопыт, спадзяюся, што я працягну яго і ў наступным годзе, планаў прынамсі дафігішча)))

3. Сям'я. Не зладзілася адная мая мара, над ёй трэба будзе папрацаваць яшчэ. Упершыню ў гэтым годзе адчула сабе чайлд-фры, бо Наська зусім дарослая. Наська ўпершыню (так вось грунтоўна і глабальна) пачала паказваць падлеткавыя закідоны. Але з большага вынікам нашага (хіхі) плённага (хіхі) выхавання (хіхі) я задаволеная.

4. Асабістае. Упершыню заплялася. Адчувала сабе (хіхі) загуляўшым падлеткам, але аказалася, што гэта клёва і зручна. Пераваліла пры гэтым праз 30-гадовую мяжу зусім, стаўшы напрыканцы году 31-гадовай цёткай, з кучай сівых валасоў (генэтыка). Глыбока ў душы мару схуднець... ці не хутчэй мару, каб здарыўся цуд. Але не маю на гэта часу і натхнення. Таму пакуль што як ёсць)) Не ведаю, што будзе ў 2013-м. Агулам, мне падаецца я не змянілася за 2013 год... Я ўвогуле з гадоў 20 слаба мяняюся, станаўлюся толькі ўсё большая пафігісткай)))

5. Сябры. Тут усё добра. Усе захаваліся, усе з намі, з усімі, падаецца, добрыя стасункі. Спадзяюся, ва ўсіх у вас будзе ў наступным годзе ўсё добра, каб вы маглі мяне і надалей радваць)))))))))

6. Мары і праекты. Тут 50 на 50, парачка мараў дакладна збылася, што вельмі-вельмі і вельмі прыемна. Сярод пазітываў гаджэт-навіны, якія мяне, як тэхнакратку і гаджэтаманку таксама ўсцешваюць. А вось з праектамі - ёсць у мяне два праекта, цалкам безграшоўныя, адзін з якіх - сямейны каляндар... Карацей, няўдала. Праз працы нічога з іх не зрабіла да канца году, сабой незадаволеная)

2013 год. Не планую нічога дакладнага. У адным гараскопе прачытала, што мяне чакаюць вялікія змены. Вельмі б было добра... хочацца ўстрыхнуть трохі застой, у які пераўтварылася прафесійная дзейнасць (перыядычна ўздыхаю пра жыццё да крызісу, калі я магла сабе дазволіць сыходзіць з працы кожны год, як надакучвала))) і каб здзейсніліся недаздзейсненыя мары. Карацей прагноз такі павінны быць: "Чакаюць вялікія ПАЗІТЫЎНЫЯ змены".

Пры гэтым, у Беларусі глабальных зменаў не чакаю, трон пахіснуўся, але пакуль трымаецца крэпка, народ паціху адсюль з'язжае... але не будзем пра сумнае, хочацца спадзявацца на лепшае.

Увогуле ўсіх з надыходзячым новым годам. Здароўя, шчасця, пазітыву, каб над галавой часцей ззяла сонейка,а блізкія радвалі бесперапынна... )) І традыцыйны ўжо для нашай сям'і тост - Жыве Беларусь! (хай і пампезнае завяршэнне атрымалася, але трэба).

асабістае, пазітыў, думкі, негатыў, вынікі году

Previous post Next post
Up