Гісторыя якая прымусіла мяне пачырванець)))

Jul 21, 2011 00:35

Перад тым як накіравацца ў эканом-тур на мора я завітала ў Гомель і знайшла там інэт)) Падключэнне да "Гаранта" (гомельскі правайдэр) існавала, але мой кампутар не пушчала. Што ў такім выпадку людзі робяць? ідуць на сайт правайдэра і скачваюць інструкцыі. Я пайшла на гарант.бай і скачала...)))

Нічога не атрымлівалася! :-) Першы званок у службу падтрымкі кліентаў даў вынік - дадатковы кампутар яны гатовыя прапісаць за 2,5 тысячы ў месяц. Ок. Прапісываем.

Потым мы сазваньваліся яшчэ 3 разы)) Нейкая вечная памылка 868. Пасля таго, як малады чалавек з службы падтрымцы вырашыў праверыць наладкі злучэння (амаль паўгадзінная праверка ўсяго, зброс фаервола і брандмаўзера), аказалася, што яны няправільныя.

А пачырванець мяне прымусіла прычына памылкі)) Аказваецца гомельскі правайдэр сядзіць на адрасе гарант-тв.бай )))) а закачалі інструкцыі мы з гродненскага... думаю мужыкі сядзяць і да гэтага часу смяюцца з мяне))) ды мне і самой смешна. Добра хаця б тэлефон не з таго ж сайта ўзялі, а з дамовы))))

П.С. планую ў сетцы быць 31 ліпеня.

ябландынка, асабістае, гомель, маразм), хі-хі

Previous post Next post
Up