Узгадванні пра Беларусь у фільмах

Feb 17, 2011 07:48

Даглядзелі зараз старэнькі мульцік An American Tail (1986) Спілберга. Дык там увесь фільм распавядалі пра мыш-велікана з Мінску. Прыкольна. І Насьцы было прыемна. А хто-небудзь узгадае яшчэ пра ўзгадванні Беларусі ў фільмах?

Мне на памяць прыходзіць толькі Жалезны чалавек два, дзе ці то перакладчыкі, ці то аўтары ўставілі - выглядаць як беларускі шчогаль. натуральна з адмоўнай канатацыяй)) Было яшчэ нешта... але я не памятаю.

думкі, Беларусь, кіно

Previous post Next post
Up