Наська і пад'ём у школу

Feb 16, 2011 09:38

Кожную раніцу сямейства Быкоўскіх перакаўбашвае з нагоды наськінага пад'ёма ў школу )) Кладзецца яна позна, а ўставаць трэба рана. Нават калі кладзецца рана, праблемы ўсё ж ёсць. Варыянты развіцця падзеяў могуць быць самыя розныя, ад амаль бойкі, да збірання ў школу за 10 хв. (апошняе бывае звычайна калі я забягаю з воплямі - Наська! мы праспалі!)))) ).

Сёння быў цуд. Наська сама паставіла будзільнік. Сама пад яго паднялася ў 7.08. І ўсё роўна ледзь усё не прафукала. Пакуль я вырашыла палічыць авечак, раз ужо кампутар усё роўна заняты мульцікам, Наська задумліва прарасчэсвалася лішніх 10 хв. )) Добра, што сяброўка Ружана, з якой яна амаль кожную раніцу накіроўваецца на трамваі да 23-ай гімназіі, дачакалася.

З нагоды гэтага цуду я ўзагадала як некаторыя Наські моцна спяць пад будзільнік. Быў гэты выпадак з паўгады таму. У Наські ёсць вялікі ружовы будзільнік з серыі "пажарная сірэна мёртвая падыме". Ужо і не ведаю, як так атрымалася, што нехта паставіў званок там на 1 гадзіну начы ці на 2... (тсс я ведаю, хто гэта паставіў, але хай гэта застанецца сакрэтам)...

Я сядзела і ціха працавала і тут пачула нейкае трэньканне. Яно заўважна трэнькала і нават выклікала ў мяне нейкія смутныя асацыяцыі на задворку мозгу... Але за дзвума зачыненымі дзвярыма да розуму не дагрукалася... Папрацаваўшы з гадзінку я вырашыла паспаць (тссс), заснула на гадзіну, прасыпаюся, трэнькае....

Мяне як маланкай у цемя стукнула! Блін пажарная сірэна! Праснуўшыся муж тэрмінова пабег выключаць. Ня ведаю, што пра нас падумалі суседзі (хіхіхі), але Наська нават не прачнулася. А праспала яна пад гэтае зверскае трэньканне (як у савецкіх механічных будзільнікаў, гучны варыянт) гадззіны тры. ))))

школа, асабістае, пазітыў, наська, дзеці, хі-хі

Previous post Next post
Up