Новы год у Белаазёрску

Jan 03, 2010 18:20




Навагоднія сьвяты прайшлі надзвычай спакойна і ўрачыста. Падарункі - кніга Кінга «Сэрцы ў Атлантыдзе» ад Тацяны, вязаныя цёплыя шкарпэткі ад яе бабулі, набор кілішкаў для цяжкіх сьпіртных напояў ад яе сястры і набор для галеньня-лазьніцы ад цёшчы з цесьцем. Паўлывала на лагоднасьць настрою атмасфэру сьвята нечаканая, як для Белаазёрску, наяўнасьць сьнегу ў гэтую пару году. Кожны дзень хадзілі пагуляць па вулачках. Столькі сьнегу тут я яшчэ не бачыў. Па гэтай прычыне я месцамі не пазнаваў гарадок.













Белаазёрск, сьвята, Новы год, ФОамаТАрства

Previous post Next post
Up