Жадаю вам…

Dec 30, 2009 11:39

Якім бы гэты год не быў, а ўсе ягоныя прыкрасьці кампэнсаваліся адной грандыёзнай падзеяй у маім сямейным жыцьці. Не, гэта не тое, што многія маглі падумаць, але таксама вельмі важна. Карацей, мы перасяліліся ў сваю кватэру і жывем цяпер у Заслаўі. Некалі я езьдзіў з Горадні цягніком праз станцыю Беларусь і нізавошта не паверыў бы, што буду стаяць тут штораніцы ў чаканьні электрычкі. Гарадок мне падабаецца, як і кватэра. Від з лоджыі таксама. Думаў, што буду сумаваць па Серабранцы, але новае месца хутка выцясьняе былыя ўжо ўражаньні. А з Серабранкай, між іншым, у мяне таксама шмат важнага зьвязана. Як ніяк, а амаль чатыры гады жыцьця на праспэкце Ракасоўскага ў двух розных кватэрах. Тут некалі адзін дзень у нас правяла мая мама. Тады яна першы і апошні раз пабачыла маю Тацянку. Адсюль, зь цеснаватай аднапакаёўкі, мы паехалі адным ліпеньскім днём ў Ждановічы расьпісвацца…
Але чаго сумаваць! Кожны вечар, калі вяртаемся з працы, мы ўсё яшчэ не можам да канца паверыць свайму шчасьцю. У жыцьці стала ў разы болей сэнсу. Усяго хочацца набыць, а грошыкаў і на палову гэтага ўсяго не хапае)) Я нават стаў у два разы меней піць піва. Але гэта ўсё прыемныя клопаты. Жадаю ўсім, хто мае патрэбу ў сваім жытле, як найхутчэй ашчасьлівіцца!
P.S. Усіх са сьвятамі!




Нашыя вокны на апошнім паверсе ад царквы.


На кухні.

сьвята, Серабранка, Новы год, Заслаўе, падзеі

Previous post Next post
Up