Пяць гадоў таму

Mar 26, 2009 22:55

я выправіўся з войска ў адпачынак. Тады яшчэ адпачынак быў людзкім - для шарагоўцаў 20 дзён, для сяржантаў - 25. Я ішоў на 20, але і гэта здавалася неверагодным, бо да таго я толькі аднойчы за 9 месяцаў службы пераначаваў дома. Як цяпер памятаю, быў моцны туман. Я сышоў з пад’ёму, калі мае саслужбоўцы вытрасалі на пляцы коўдры (такая ў нас была па пятніцах працэдура замест зарадкі). Таму зайздросных позіркаў не заўважыў. Дамоў даехаў з саслужбоўцам, які пайшоў у адпачынак раней. Падабараў ён мяне выпадкова, калі я ішоў на папуткі. Не паверыце, але за ўвесь дзень я так і не парушыў статут - не было нават часу ў краму зганяць. Нават піва не выпіў. Хоць калі сур’ёзна, то і не хацелася асабліва нічога. А назаўтра паехаў я ў Менск да сяброўкі, зь якой мы пайшлі на канцэрт у “Казу” - “Я нарадзіўся тут”. Аж ня верыцца, што ўжо 5 гадкоў мінула!

успаміны, войска

Previous post Next post
Up