Як мы гулялі ў сапёраў

Mar 20, 2009 17:14

Успомнілася з дзяцінства. Малымі мы як і ўсе дзеці цэлымі днямі боўталіся па вуліцы, шукаючы на свае філейныя часьці прыгодаў. Нейкі час любімай забаўкай было кіданьне камянёў у кароўскія ляпёхі. Мы ўяўлялі сябе адважнымі сапёрамі, якія ратуюць іншых ад небясьпекі наступіць на «міну». Аднойчы ў працэсе «абясшкоджваньня» я заўважыў проста мега-міну. Для такога «шчасьця» трэба было падшукаць і адпаведны камень. І вось у той момант, як я, напружваючыя з апошніх сілаў, штурхануў камянюку ў бок гаўна, за сьпінамі нашымі пачуўся гук «зэпара». Камень патрапіў у самую кучу акурат тады, як зь ёй параўняўся «зэпар», акно кіроўцы было адчыненае… Доўга мы беглі агародамі, чуючы ззаду чарнюшчыя мацюкі раз’ятранага дзядзькі. Калі ж спыніліся, то засумавалі яшчэ больш. Уражаны «выбухам», мой сябар выпусьціў свой камень у блін, што быў у нас акурат пад нагамі…

успаміны

Previous post Next post
Up