«Нам у міліцыі такія не патрэбныя, якія ідуць супраць сваіх»

Apr 06, 2010 18:30



У НН напісаў былы курсант міліцыі з Наваградка. Хлопец піша, што пасля інцыдэнту з мясцовымі мянтамі яго асудзілі і выгналі з акадэміі. Калі я рыхтаваў артыкул пра гэтую гісторыю, то прадбачыў, якога кшталту пабачу каментары на сайце nn.by. Не падмануўся. Акрамя традыцыйных моўных, але ніяк не да зместу артыкула, прычэпак, былі і такія: «Але, мяркую, справа ў тым, што гэты Бяляк напісаў У РЭДАКЦЫЮ, а «хуліганы», якіх ён зьбіваў, - не... А каб вам паскардзіўся АРЛ - таксама рэзка б стаў харошы? :) :))». Не буду спрачацца, часам людзі бачаць толькі тое, што хочуць бачыць. Мне ж гэтая гісторыя была цікавая перадусім тым, што героем яе стаў хоць і былы, але курсант міліцыі. Які дзякуючы павароту лёсу перайшоў са стану тых, хто вяршыць лёсы ў стан тых, каму лёсы ламаюць. Два гады таму седзячы ў памяшканні Маскоўскага РУУСа разам з іншымі затрыманымі на Дзень Волі, назіраў карціну: сачыць за «апазіцыяй» прыйшлі дзе маладзенькія міліцыянткі-курсанткі (мо якія стажоркі). Уразіў выраз іх твараў: яны глядзелі на нас з сумессю здзіўлення, пагарды і спалоху. Як на дзікуноў нейкіх, як на істотаў з іншага свету. Цалкам магчыма, што калі б лёс Дзяніса Беляка з Наваградка павярнуўся да яго лепшым бокам, праз колькі гадоў ён бы з такім жа здзіўленнем глядзеў бы на чарговых сутачнікаў пасля чарговага Шляху, ці Дня Волі. Цяпер жа 19 гадовы Дзяніс Бяляк піша: «Часта мы чуем з экрана тэлевізара прыгожыя словы пра дэмакратыю ў нашым грамадстве. Зараз я хачу расказаць аб тым, што адбываецца на самай справе ў нашай (дэмакратычнай) дзяржаве». Вось такія метамарфозы.

НН, Наваградак, мянты

Previous post Next post
Up