Хто ж гэты таямнічы выдавец?

Apr 06, 2010 15:06

Нейкі падпольны выдавец выпусціў пірацкі наклад зборніка «Наша Страва». Тыя асобнікі, што бачыў я, маюць даволі выразныя паліграфічныя дэфекты: карцінка на першай старонцы вокладкі і тэкст на апошняй «змазаныя», папера рознай белізны і таўшчыні. Вялікая просьба: калі ўбачыце ў кнігарнях і на кніжных кірмашах такія асобнікі, а таксама любыя іншыя асобнікі «Нашай Стравы», тэрмінова паведамляйце мне. Па магчымасці, распытвайце прадаўцоў, як даўно і з якіх крыніц яны атрымалі гэтую кнігу.

Некалькі разоў даводзілася гандляваць кнігамі з серыі «Нашай Нівы». І не толькі ў Менску. Зборнік «Наша Страва» - адна з самых папулярных кніг. Рэдка калі хто, узяўшы яе ў рукі, не набываў. Не адзін раз людзі куплялі па некалькі асобнікаў - сабе і ў падарунак камусьці са сваіх. Таму не дзіва, што хтосьці спрытны вырашыў зарабіць. Ды выпадак тут, здаецца, не той, калі выдавец мусіць ганарыцца такой папулярнасцю.

хітражопыя, кнігі і выдаўцы, падзеі

Previous post Next post
Up