краіна паэтаў і філолагаў

Nov 02, 2009 08:43

Амаль сталася навуковым фактам, што кожны беларускамоўны (або "неабыякавы да беларускай справы") беларус, які размаўляе па-беларуску, хоць раз у жыцці спрабаваў Быць Паэтам (больш рэдкія экземпляры - празаікамі, але гэта не так весела).

У якасці навуковай гіпотэзы прапаную: кожны беларус, які хоць нейкія дачыненні мае з беларускай мовай, спрабаваў Быць Філолагам. Некаторыя гэта робяць упарта і ваяўніча, некаторыя наіўна і няўпэўнена. Не ведаю, наколькі гэта характэрна для масавай свядомасці ў прынцыпе, але часам здаецца, што гэта нейкая наша беларуская шыза.

На хвалі дыскусіі ў Родным слове (1990 г.) з настаўнікам А.Кольчанкам Генадзь Цыхун прывёў даволі арыгінальнае выказванне сп. С*** (здаецца, настаўніка?), надрукаванае ў Звяздзе за 1989 г:

"Хочацца, каб і беларус загаварыў, нарэшце, па-чалавечы, не саромеючыся сваёй руска-беларускай "трасянкі", не баючыся, што атрымаецца нешта не так, не па правілах, не па "навуцы". Само слова "навука" гучыць, як вядома, амаль аднолькава і па-руску, і па-беларуску. Прыстаўное "в" перад галоснай "у" сэнсу слова не мяняе (навука). Але калі праз меру чыстыя мовалюбы ставяць гэтае слова ў давальным або месным склоне, атрымліваецца недарэчнасць: навуцы. Што такое навуца? Ні каша, ні груца. Для беларуса такое слова амаль не зразумела. Няпісаныя законы матчынай мовы патрабуюць, каб беларусы не ўжывалі падобных слоў. Мова наша без іх не збяднее."

навука, масавая істэрыя

Previous post Next post
Up