(no subject)

Feb 24, 2022 21:33

Бабушка мая, як мы да гэтага дайшлі?..
Мы галасавалі, пратэставалі, сумленна жылі - намагаліся быць прыкладам...
А зараз мы, бабуля, калабаранты.
Мы пусцілі чужынцаў на сваю зямлю. Ізноў, нібыта няма нас, а яны ідуць паўз нас навалай.
Нее, мы ёсць! Мы ім яшчэ дзверцы адчыняем - сюды, калі ласка, у нас тут аэрадромчык стары прыхаваны (мы ж руплівыя гаспадары).
Ты, бабуля,  мне жахі акупацыйныя Докшыцкія распавядала: і пра арышты дзядзек родных, расстраляных (дазналася - дзякуй інаагенту-"мемарыялу"), і пра сем’і сасланых.. а потым пра партызанаў, балота, лебяду, хату спаленую, сястру й матку ў прыгон сасланых, пра Зіну, што на заводзе ў Нямеччыне галадала,  а калі вызвалілі, то сказала салдаціку амерыканскаму: "паеду на радзіму" - там і памерла..
Бабушка,  можа за тое, што мы ўсе маўчалі? Што даведаўшыся на Мемарыяле, не гарлалі, каб кожны ведаў: колькі ахвяраў, колькі іх, колькі?..
Жах, сорам, боль, агіда; гэта здрада ўсяму, бо зараз мы - КАЛАБАРАНТЫ
Не дажыла ты, і дзякуй Богу,  бо як у вочы глядзець - невядома.
Ці стаяць на каленях і маліць нас прабачыць перад кожным украінцам - дапаможа? Баюся, ўжо не..
Дапамажы нам Божа.
Previous post Next post
Up