Год цяжкі ідзе на скон.
Мы яму наўздагон
Дасылаем гора, беды
І няспраўджаныя мэты.
А яшчэ падзяку шлём,
Што расплюшчыў вочы ён,
Разам думкі, сэрцы, боль -
Стаў народ адной сям’ёй.
Новы год, нясі нам волю,
Сілу, моц, надзею, долю.
Кожны кожнага мацуе -
На супольны спех працуем.
Дваццаць першы год грукоча,
Годна па краіне крочыць.
Волат-зубр паўстае,
З грамадою ён ідзе,
Каб прагнала талака
З хаты хеўру пацука.