Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі віншуе ўсіх беларусаў з Новым Годам. Закаханы ў нашу краіну, спадар Эрыксан вывучыў беларускую мову, пераклаў твор Васіля Быкава "Сцяна" і эссе Уладзіміра Арлова "Незалежнасць- гэта..." на шведскую мову / cамастойна і пры адсутнасці беларуска-шведскага слоўніка / і заснаваў нефармальны клюб беларускамоўных амбасадараў. Ня так даўно гэты мужны швед быў высланы рэжымам з Беларусі за празмерную ахову правоў чалавека.
Дзякуй вам, паважаны спадар Эрыксан, за такія шчырыя і душэўныя віншаванні! Пасля прагляду відэа узнікае гэта няёмкае пачуццё, калі швед размаўляе на беларускай мове лепш чым большасць саміх беларусаў. Усіх з наступаючым!!!
Click to view