Каляды

Dec 25, 2012 22:20

Каляды, як перш за ўсё свята ўшанавання нараджэння Хрыста, ўжо даўно страціла свой рэлігіёзны падмурак і пераўвасобілась у традыцыйныя сямейныя вячоркі с мноствам падарункаў ды ежы. Шчыра кажучы я не дужа страціў ад такога "пераходу". Сям`ю разам з Радзімай па сапраўднаму пачынаеш шанаваць на адлегласці. Па вяртанні ў Беларусь пасля трохмесячнага замежнага перапынку, лепшага за Раство варыянту чарговага аб`яднання нашай дружнай сям`і просто не магло быць. Святочная атмасфера, накрыты стол і шчырыя пажаданні дабра і шчасця стварылі мой настрой на, як мінімум , бліжэйшы тыдзень. З Калядамі, дзяцюкі! Любіце і шануйце сваіх родных і блізкіх!

Беларусь, раство, каляды, сям`я

Previous post Next post
Up