Шаноўнае спадарства! Сёння самая важнецкая дата ў жыцці Беларусі. 30 жніўня 2014 года мы ўрачыста выпраўляем на пенсію нашага нястомнага кіраўніка Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, якому споўнілася 60 гадоў. Але думаецца мне, што на пенсію Рыгоравіч не збіраецца. Да і беларусы не асабліва просяць. Яны заўжды адзначаюць яго нейкія дасягненні… А я адзначаць не буду. Cкажу адно: ён нам не бацька, а айчым. А айчыма можна ненавідзець усёй сілай народнай нянавісці. У многіх сёння сціскаюцца кулакі ад гневу і сэрца выскоквае з грудзей ад адчаю. Сябры, не адчайвайцеся і не губляйце прысутнасці духу! Гісторыя працякае не раптам, не ў адно імгненне. Набярыцеся цярпення і мужнасці: усё яшчэ будзе на гэтым шляху - і знойдзены залаты батон, і народная адплата, і светлая будучыня. Да, я памыляўся, калі думаў, што Лукашэнка з’яўляецца рэінкаранацыяй д’ябла. Ды ён проста Гандзі ў параўнанні з крамлёўскім карлікам. Але ўжо пенсійны ўзрост, самі разумееце… Ну не будзем пра сумнае. Лепш пачытайце верш
rastaev з нагоды юбілея Аляксандра Рыгоравіча:
Я в субботу встану рано,
раньше самой ранней пташки -
выпью водки из-под крана
и воды из поллитрашки -
и с поправкой на умильность
пропою в одно дыханье:
“С днём рождения, стабильность!
С юбилеем, процветанье!”
p.s. Cярэдняя працягласць жыцця беларускага мужчыны складае 66-67 гадоў.
p.p.s. Усім чаю з малінавым варэньнем!