25 жніўня 1991 (на адзiн дзень пазней за Украiну) Беларусь дасягнула Незалежнасці. Спраўдзілася мара пакаленьняў - паплечнiкаў Каліноўскага, заснавальнiкаў БНР, змагароў Слуцкага паўстаньня, ахвяраў Курапат i Гулагу, дэпутаў Апазыцыі БНФ у ВС-12 i iншых неабыякавых беларусаў. На жаль, мала хто зараз нават ведае рознiцу памiж святамi 25 сакавiка, 3 лiпеня i 25 жнiўня. Спадзяюся, што хутка даведаемся. Беларуская нацыя яшчэ не нарадзiлася, але гэта, на шчасце, непазбежна. Ніводная краіна не абмiнала свой шлях да свабоды. Не абмiне i наша. Са святам усiх, каму не ўсё роўна!