Вакацыі

May 12, 2003 08:24

З 1 па 11 траўня нашае кіраўніцтва зрабіла нам адпачынак. За гэты час пасьпеў зрабіць шмат: езьдзіў да бабулі, глядзеў хакей, фарбаваў сьцены, хадзіў за плугам, адкрыў шашлычны сезон, з'езьдзіў у непрацяглую вандроўку (яшчэ і кола лопнула), абжыраўся ў гасьцях і дома (пэўна, патаўсьцеў), глядзеў фейерверк, іграў у быкі і каровы... ну і шмат-шмат-шмат чаго яшчэ.........
Галоўнае - зрабіў сур'ёзны крок да таго, каб прайграць 18 бутэлек піва і 1 шампанскага.
Previous post Next post
Up