кліп НРМ

Mar 30, 2003 21:55

Учора упершыню пабачыў на 1М кліп NRM "Паветраны шар". Не ўразіла. Нават расчаравала. Проста не спадабалася. Пачаў узгадваць ці былі ў гурта нармальныя кліпы. Прыйшоў да высновы, што з тых, што я бачыў не спадабаўся ніводзін. Я разумею, што каб зрабіць нармальны кліп патрэбны нармальныя грошы, але... Хаця не.. адзін кліп мне падабаецца - гэта Flash-ка Рогача на песьню "Нам усім гамон" :Р
:)))
Previous post Next post
Up