Эфір перадачы 'СучБелЛіт' - на першым месцы!

May 25, 2010 22:57

Мой каментар NETradio адносна перамогі ў конкурсе "Твой стыль":

СКАЧАТЬ ЭФИР

Ася Паплаўская:

- Перамога ў конкурсе маладых журналістаў “Твой стыль” мяне, безумоўна, вельмі радуе і натхняе. Мне вельмі прыемна, што гутарку з літаратурным крытыкам Ладай Алейнік, што адбылася ў эфіры маёй перадачы на NETradio, высока ацанілі статусныя журналісты - члены журы конкурса.

Калі мне ўчора позна вечарам патэлефанавала каардынатар конкурса і паведаміла, што я перамагла ў намінацыі “Найлепшае інтэрв’ю”, я не паверыла. Тры разы перапытала, ці праўда гэта. Я і зараз да канца не магу паверыць, што мой артыкул апынуўся найлепшым…

Мне здаецца, гэтае інтэрв’ю перамагло таму, што эфір атрымаўся нязмушаным і жывым: і Лада Алейнік - шыкоўны суразмоўца, і атмасфера ў студыі NETradio разьнявольвае, дазваляе адчуваць сябе камфортна і ўтульна, і слухачы радыё ў той вечар былі вельмі акытыўнымі, праяўлялі цікавасць да госці, задавалі шмат пытанняў. Так што гэтая перамога не толькі мая, але і Лады Алейнік, і слухачоў NETradio.

NETradio

сучбелліт, netradio

Previous post Next post
Up