Вынікі конкурсу для маладых журналістаў "Твой Стыль"

May 24, 2010 21:43

Больш за сотню артыкулаў, рэпартажаў, інтэрв’ю і фотаздымкаў было даслана на конкурс маладых журналістаў “Твой Стыль”. Учора пераможцаў уганаравалі і адарылі прызамі падчас святочнага закрыцця Фестывалю маладзёвай журналістыкі.

Прызавыя месцы размеркаваліся па наступных намінацыях:

- “Твой стыль” - найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай

-“Маё Пакаленне” - найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі

- “Свет вачыма маладых” - найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі адзначаныя пераможцы ў намінацыях на лепшы матэрыял, прысвечаны асвятленню экалагічнай тэматыкі, а таксама на лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Уладальнікі першых месцаў атрымалі разам з дыпломамі статуэткі ў выглядзе фігуры чалавека, які стаіць на мапе Беларусі і трымае асадку з лагатыпам “Твайго стылю”. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і стутуэткі вожыкаў, якія з’яўляюцца сімвалам Фестывалю.

У намінацыі “Твой Стыль”: найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай” першае месца атрымала Ася Паплаўская за тэксты “Каб бачыць дзівосы - трэба самому быць дзівам (за кубкам гарбаты з Валерыяй Куставай)” і “Сучбелліт з Ладай Алейнік: “...Бясконцыя прэтэнзіі ад пісьменьнікаў проста вымотваюць!”

Ася з’яўляецца рэдактарам і журналістам Інтэрнет-часопіса UFF-BY.org, аўтаркай сайта “Родныя вобразы”, піша для выданняў “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, яе публіцыстыка друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, Ася з’яўляецца экспертам перадачы “Пяцікніжжа свабоды” на Радыё Свабода, а таксама аўтаркай і вядучай праграмы СучБелЛіт на NETradio.

“Гарадзенская бібліятэка” ў асобе Паўла Мажэйкі прэзентавала Асі адмысловы падарунак - каштоўныя кнігі (ажно 9!), выдадзеныя ў межах гэтай серыі цягам апошніх гадоў.



Прадстаўніца Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Аліна Суравец уручае Асі прыз

Ганна Астап за матэрыял “Ни Хихон себе”, змешчаны ў газеце “Перспектыва” ад 5 мая 2010 года, атрымала другое месца ў намінацыі на лепшае інтэрв’ю.

І на трэцім месцы - Кацярына Сінюк. Журы станоўча ацаніла ейнае інтэрв'ю “Борис Звозсков: ни один серьезный инвестор не пойдет туда, где систематически и массово нарушаются права человека”, змешчаны на сайце “Беларускія навіны”.

Каця піша артыкулы яшчэ ад школьных часоў, зараз навучаецца ў Інстытуце журналістыкі БДУ, супрацоўнічала з выданнямі “Брэсцкі кур’ер”, “Белгазетай”, зараз яе матэрыялы змяшчаюцца на “Беларускіх навінах”.

цалкам артыкул тут

ЗЫ: ХАЧУ ВЫКАЗАЦЬ ШЧЫРУЮ, АГРОМНІСТУЮ ПАДЗЯКУ АРГАНІЗАТАРАМ КОНКУРСА І ФЕСТЫВАЛЯ, ЖУРНАЛІСТАМ, ЯКІЯ ПРАВОДЗІЛІ МАЙСТАР-КЛАСЫ!

мне вельмі спадабаліся майстар класы Юрася Карманава







Марыны Загорскай




Тацяны Мельнічук



ДЗЯКУЙ!!

журналистика, сучбелліт, літаратурная журналістыка, інтэрв'ю

Previous post Next post
Up