хто такая ася? што зьмянілася за год...

Apr 28, 2010 23:13


перад ДН неяк воляй-няволяй падводзіш вынікі апошняга году...

пакуль я тут раздумвала над сваім жыцьцём, прыгадаліся мне два тэксьцікі (якія сабралі нямала каментароў :)) ), што я пісала ў сваім былым блогу. вось яны:

хто такая ася?

хто такая ася? Ася. ня АС я... маленькая дзяўчынка, што любіць ўсіміхацца і гарбату з малаком. раней яна піла кожны вечар перад сном кубак цёплага малака, падагрэты бабуляй. і палнела. асябыла рускамоўнай цнатліўкай малышкай, што хацела знайсьці шчасьце.

сяйчас ася беларускамоўная нецнатліўка дзяўчына. знайшла сваё маленькае шчасьце. ня пье малако штовечар перад сном. схуднела. -15. пасьля +5. не жыве з бабуляй. і з матуляй. і з татам ніколі не жыла. і наагул ася ня ведае, хто яе сапраўдныя бацькі. ася прыёмная дзяўчынка. ася прыемная дзеўка. любіць, калі людзі на вуліцах ёй усьміхаюцца. ася слухае ў павушніках джэй ло, лордзі, земфіру і шмат беларускай музычкі. ася не гялдзіць тэлэыічар. у сэнсе, тэлік.

ася чытае кніжкі. і дажа часам пра іх піша. нецікава і бяздарна. ася хоча завесьці сабаку. ася ніколі не была пьянай. ася наагул ня пье. не ўмее катацца на ровары. у асі не была толькі адна кукла барбі. і адзін кубік-рубік, які ася так ніколі і ня склала. ася любіла вучыцца. зараз не. зараз асі падабаецца секас пісаць артыкулы. такія ж нецікавыя і бяздарныя. а я шчэ ася любіць фаргафаваць. такасама няўмела. а яшчэ абажае фатаргафаваццп. людзі асю фоткалі добрыя, але ж ася вельмі непрыгожая дзевачка. таму асю больш ніхто ня хоча фоткаць. у асі на нагох растуць валасы. і ася іх голіць. ася любіць рознакаляровыя калготкі і любіць любіць. ася хацела машыну. сійчас ася хоча лабрадора і дзяцей. хаця ася сама шчэ дзіцё. ася ня любіць ксюшу сітнік і брытні сьпірс. асю расфрэндзіў адам глобус і альгерд бахарэвіч. ася ніколі ня вырасьце...  ася робіць абдрукоўкі

хто такая ася-2
ася любіць і ня любіць дошч. яна апошнім часам любіць паспаць. зараз у асі незразумелы стан і настрой. асю адфрэндзіў адам глобус і правільна здзелаў, таму што нада пісане не плахой дзядзя, а кепскі дзядзька. і ваабшчэ, кепскіх людзей не бывае. кепскімі бываюць учынкі. так сказала лія.

на асю ствараюць роўныя пражэктары і жж-клоны. сама вінаватая. нех было спрачацца зь фядутам і шупам. ясю ня любяць аднагрупнікі. таму што ася любіць сябе. ася любіць мора. яна не была на ім 3 гады. гэта катастрофа. у асі ёсьць яшчэ адзін жж. і кантакт. і аська. і 3 пошты. і 2 тэлефоны. кампуцер. і шмат чаго шчэ. у асі ёсьць любоў. і каханьне. я на зьбіраецца замуж. у асі ёсьць прыгожая котка. ася ніколі ня грала ў вялікі тэнік. і ў какей. і добрыя сябры, якія яе быццам бы любяць. яна іх вельмі любіць. ася ня ўмее сьпяваць і маляваць. не, чаму? ніка сандрас таксама маляваць ніфіга ня ўмее. але баба разумная. у яе многа фрэндаў. вось віктар шніп, харошы чалавек, сказаў, што асі проста сумна. а асі нісумна. асі просат неяк ніяк.

ася чытае пра аванцюрна-прыгодніцкія раманы ільфа і пятрова і зноў робіць апячаткі. заўтра ў асі залік. а пасьля іспыт. цэлых 5. адзін яна ўжо здала. дрэнна. на 8. бо ніфіга не рыхтавалася. яшчэ ася не напісала курсавую. і ня ведае, калі напіша. ася гатуе рэдка. але, как гаварыт алесь, укусна. ася хоча напісаць раман. а ёй кажуць, пішы трылогію. але ася тупа і бяздарна... асі падабаецца жж томы лісіцкай і сама тома. ася схаваная лесбіянка. яшчэ ёй цікава чытаць мухуелку і купалінку. ася любіць 17 і марозіва. і рабіць абдрукоўкі.  ася залежная ад людзей, якіх яна любіць. ася чакае вас.

і ведаеце, што?.. зменаў - процьма!

(па матывах асі-2)

у мяне і зараз неўразумелы стан. мяне зноў нядаўна адфрэндзіў адам глобус (ён мяне зафрэнджае і выфрэнджвае з зайздросна дакладнац перыядычнасьцю...) я ужо не зьбіраюся замуж. я іграла ў вялікі тэніс. я, як і год таму, шчэ не напісала курсавую. я па-ранейшаму хачу напісаць раман. я ўсё так жа залежу ад людзей, якіх люблю.

(па матывах асі)

я такая ж маленькая дзяўчынка. люблю і п'ю малако. худнею. але ня думаю пра гэта - няма часу. цяпер я гляджу тэлевізар. і, як і раней, чытаю кнігі.... многа і самыя розныя. пішу бяздарныя непрафесійныя артыкулы і мару пра лабрадора. я навучылася катацца на ровары! я была пьянай... хоць я засталася непрыгожай дзевачкай, але фатаграфавацца ўсё адно - люблю. я не люблю ксюшу сітнік, але люблю брытні сьпірс. і - раблю абдрукоўкі...
Previous post Next post
Up