маё літаратурнае шчасьце-2!

Apr 28, 2010 19:09

Сустракалася з сяброўкай, сядзелі ля Купалаўскага тэатру, "ужываліся ў асяродак".

Па дарозе дадому забегла ў любімы букіністычны "Вянок" (а на мосьце сустрэла Алеся Разанава, сустрэліся позіркамі, усьміхнуліся адно адному...), выбегла з дзевяцьцю (!) кнігамі... Праўда, сярод іх чатыры зборнікі дакладаў з навуковых канферэнцый рознага літаратурна-філалагічнага кшталту...

кнігі:
  • Уладзімір Ягоўдзік "Белыя рысы на чорным полі" (кніга пра пісьменьнікаў і мастакоў), 1995 г.
  • Літаратурная Беласточчына, 1973 г.
  • Аляксей Слесарэнка "Дарагія абліччы" (сустрэчы, успаміны), 1967 г.
  • Віктар Казько "Суд у Слабадзе" (аповесьць і апавяданьні), 1978 г.
  • і - тарам-бам-бам - Францішак Аляхновіч "У капцюрох ГПУ" (1994г.) за шэсьць (!!!) тысяч рублёў... Калісь бачыла ў букінісьце на праспекце за 40 000 А тут - за 6000! :)

книги, Беларусь

Previous post Next post
Up