Парыж

Oct 01, 2010 22:16

Лета скончылася, як кажуць чэхі, дэфінітыўна. Зноў на працы. Чырвоныя ад холаду і ветру твары. Ды сьлівовіца ракою.
Летам былі з Марынай шмат дзе, усё ж такі турыстычны сезон. Найбольш спадабалася паездка ў Парыж. Упершыню езьдзілі з турыстычный групай. Зразумела, чэшскай.
Парыж сапраўды Вялікі Горад. Прага, безумоўна, вельмі прыгожая, але размах не той. Перадаць словамі тыя ўражаньні цяжка, бо захоплівала дух. Хто быў і пашанцавала з надвор'ем, зразумее. А Манмартр, дык проста казка.


Нарэшце я адарваўся па крэветках і іншых марскіх цудах, да якіх з-за таннасьці пачаў звыкаць ва Украіне.




















На мэце цяпер Рым...

Падарожжы

Previous post Next post
Up