Кіраўнік штабу Андрэй Дзьмітрыеў і ўласна сам Някляеў

Sep 25, 2010 21:16




Памятаю, у 2002 годзе, падчас напаўтурыстычнай паездкі апазіцыйнай моладзі ў Чэхію, увагу прыцягнуў малады, карлікавага тыпу чалавечак. Выдзялялася яго вялікая галава на фоне кволага цела і зялёна-чырвоны сьцяжок на пінжаку, прытым, што астатнія калі й мелі, дык бел-чырвона-белы. Дыпляматычнасьць і прысутнасьць чэхаў не дазваляла даць зьвіздзюлей гэтаму дзеячу, хаця жаданьне "зуброў" было вялікае. Аднак на шляху дадому ў прыбіральні дзесьці на тэрыторыі Польшчы ён сам паспрабаваў дакалупацца да нас словамі: "Ребята, я такой же как и вы, просто я считаю что флаг должен быть зелёно-красный... Ну и ещё кое-что менять бы не стал..." Пасьля чаго адзін з прадстаўнікоў гарадзенскага "Зубра" прапанаваў вымакаць яго тварам у сьцякаючую мачавіну. Я быў за, і зараз вельмі шкадую, што тады не зрабілі гэтага, а ўсяго паслалі яго на хер.
Зараз гэты чалавек кіраўнік штабу найсумнеўнага кандыдата. З тых, каго я яшчэ ведаю з штабу, ёсьць яшчэ некалькі прафесійных зарабляльшчыкаў на выбарах, якім уласна насраць на вынік, і на тое, хто кандыдат.
А тут яшчэ гэтая гісторыя з кацянём. Да яе Някляеў для мяне быў і быў, а тут як апошняя кропка. Памятаю, колькі я нацярпеўся, калі эміграваў, ад розных устаноў, якія не давалі маёй котцы перасекчы украінска-эўрапейскую мяжу. Як перажываў за яе, знаходзячыся ў табары для ўцекачоў, і г.д. Скажу адказна, што без замінак і праблемаў для сумленьня перарэзаў бы гарло таму чалавеку, які б забіў яе. Жыцьцё жывёліны роўнае жыцьцю чалавека, а можа і больш значыць, і ніхто не дакажа мне зваротнае.
Калі вы патрабуеце псіхіатрычнае абсьледваньне Лукашэнкі, патрабуйце і Някляева. Бо раптам і ягоная кніга "Лабух" таксама аўтабіяграфічная...

Беларусь, палітыка, уроды

Previous post Next post
Up