За апошні месяц два разы трапіў у сітуацыю, калі, здавалася б, мардабой быў непазьбежны.
Эпізод 1.
Спачатку на праанансаваным мною ў ранейшым пасьце хакеі
http://panjamonec.livejournal.com/9981.html арганізатары зрабілі вялізную памылку не выдзяліўшы для беларусаў асобнага сэктару. Атрымалася, што сядзелі купкамі то там то тут. Група з 8 чалавек, у каторай быў і я засела ў 114 сэктары з нашымі сьцягамі. Ясная справа, гэта не спадабалася чэхам. Асабліва тым, што сядзелі за намі. Напрыканцы першага перыяду я дастаў удар кастылём у сьпіну разам з парадай больш тут гэты сьцяг не даставаць і сядзець ціха. Слова за слова, чэскі ў мяне скончыўся і пайшла яскравая мацюканая расейшчына. Дайшло і да кнэдлікаў і да ўспамінаў пра 1968 год. Прыйшлося чакаць перапынку каб прапанаваць : “Ну иди сюда, сука, б..” і
пачаць набліжацца да супернікаў. Тым больш калі не адзін, то і цэлы сэктар па калена. Рэакцыя чэхаў была звычайнай для іх менталітэту, яны сасцалі і пераселі падалей. Стала спакойна, але настрой быў сапсаваны. Менты ў іх на хакей не ходзяць, а ахоўваюць парадак валанцёры, якія таксама адразу здрыснулі. Таму абыйшлося без праблемаў.
Эпізод 2.
Сяджу ў спорт-бары з расейцам адным, гляджу чэхаў супраць фінаў. Ідзе ўжо авертайм. Да нас падсаджваецца негр з чырвонымі вачыма і пачынае даёбвацца. Ну наркот і хер зь ім, не зьвяртаем увагі. І тут ён накідваецца на расейца гэтага і пачынае дубасіць яго па галаве называючы курвай. Паваліў на падлогу. Чэхі ў бары, зразумела, зьліліся са сьценамі. Я не адразу палез, даваў сабе зарок як мага меньш мець непрыемнасьцей хаця б у гэтай краіне. Але калі сітуацыя пачала быць неадназначнай давалося ўспомніць маладосьць і зноў такі расейскі мат. Негр адкульсці ведаў гэтыя словы і назваў мяне з падлогі савецкім камуністам і расістам. І калі з першым я катэгарычна не згодзен, то з другім магчыма пагаджуся часткова.
Пасьля было прыемна выпіхваць цела па-за межы бару. Праз пяць хвілін ён вярнуўся і паабяцаў забіць нас, але ўцёк і мы засталіся жывыя. Бармэнша была ўкраінка, нікуды тэлефанаваць не стала, і з мянтамі мясцовымі я ізноў не пазнаёміўся.
Два разы за месяц пранесла. Нейкі фарт, у параўнаньні з Менскам