![](http://i980.photobucket.com/albums/ae290/oduduka/100_2707.jpg)
Наведалі на выходных з Марынай сталіцу Венгрыі. Пра гэтую паездку я марыў даўно, і, як па мне, яна прайшла вельмі добра. Выдатна сказаць не магу, бо надта ж не пашанцавала з надвор'ем. Трапілі як раз у шторм, які пазьней ператварыўся ў павадак.. Усе тры дні нон-стопам ішоў дождж з моцным ветрам. Столькі зламаных парасонаў на квадратны метр я яшчэ не бачыў. Але з гэтай трасцай добра дапамагала спраўляцца палінка розных гатункаў. Інакш бы адназначна захварэў...
Увогуле, Будапешт спадабаўся. Мне, праўда, мала што не падабаецца, калі я езджу як турыст. Ніякай напругі, адпачываеш, выпіваеш і робіш, што пажадаеш.
Кошты вышэй за пражскія, хаця відавочна, што жывуць мясцовыя жыхары бядней. І бамжоў аж занадта. У пераходах увечары не прайсьці, бо паўсюль целы ляжаць. Транспарт стары і разьбіты.
З-за шторму вуліцы былі амаль пустыя. Толькі вар'яты-карэйцы фоткалі нешта праз дождж.
Фестывалем горад не падаўся, але ўражаньні зрабіў вельмі прыемныя. Будзе аказія - абавязкова наведаю зноў.
![](http://i980.photobucket.com/albums/ae290/oduduka/100_2763.jpg)
![](http://i980.photobucket.com/albums/ae290/oduduka/100_2713.jpg)
![](http://i980.photobucket.com/albums/ae290/oduduka/100_2765.jpg)