Пэўна, невялічкі калядны цуд усе ж адбыўся - пасля відавочнага праграмнага збою ў нябеснай канцылярыі учора ўвечары пачаў ісці снег, а сягоння зранку завітаў сціплы марозік. Цяпер жа на вуліцы проста-такі хрэстаматыйная калядная карцінка: тоненькі сярпок месяца, зоркі і свежанькі пухнаты сняжок... Любата!
Але ж і мне пашэнціла ўчора "ўпаляваць" некалькіх. Яны сталі нейкія вельмі смелыя - блізка падпускаюць да сябе, не ўцякаюць. А можа, гэта "Хав'ер" іх зрабіў такімі апатычнымі?
Не падманулі сіноптыкі: снег дабраўся і да нас :) Па ўсім, зіма-такі выканала сваё абяцанне і прыйшла ў поўнай адпаведнасці з народнай прыкметай - праз сорак дзён пасля першага зазімку
( Read more... )
Знайшла ў сеціве падборку твораў амерыканскага мастака Роберта Дункана, дзе ён адлюстраваў сцэны з жыцця амерыканскіх вясковых дзяцей. Гледзячы на некаторыя малюнкі, можна падумаць, што справа адбываецца дзе-небудзь на Падзвінні :)