Пераклад

Apr 11, 2009 14:36

Кантрольная работа студэнта-завочніка. Тэкст відавочна перакладзены з беларускай мовы на рускую праз электронны перакладчык. Тое, што атрымалася поўная абракадабра з дапасаваннямі, склонамі і лікамі, адна бяда. Але як вам такое:
“Большой князь литовский”
“Большое княжество Литовское”
“Сигизмунд I Старик”
Ну, і самы “перл” - “барины-совет”. Усе, каму быў паказаны гэты “шэдэўр”, адразу і не здагадваліся, што б гэта магло азначаць.
Праграма, безумоўна, ні ў чым не вінаватая, яна перакладае так, як яе запраграмавалі. Але гэта было б вельмі смешна, каб не было так сумна.
Бо гэта кантрольная не тэхнара, якому да лямпачкі усе Жыгімонты разам узятыя.
Работу напісаў гісторык-трэцякурснік...

мова, студэнты, гісторыя

Previous post Next post
Up