Jun 27, 2010 14:20
Кансультацыя перад іспытам. Раздаю сланоў. У семестры прымяняліся розныя віды работы (нешта, накшталт рэйтынгавай сістэмы), і тым, хто добра спраўляўся з заданнямі, выводжу "аўтаматам" выніковую адзнаку. Каму што - ад чацвёркі да дзесяткі - хай радуюцца дзеці, тым больш, працавалі ж, а тут апошні іспыт...
Пасля кансультацыі падрульвае да мяне тройка студэнтаў, якіх амаль не было на занятках, і якія, адпаведна, нічога не рабілі і нічога не зарабілі.
- А можна нам атрымаць чатыры балы?
Значыцца, вось так проста, нізавошта, ім вазьмі ды пастаў. Як толькі ідэя такая ў галаву магла прыйсці?
Заўтра паслухаю на іспыце, што скажуць )))
іспыт,
студэнты,
універсітэт