Тэлевізар: замбаяшчык ці абавязковы элемент хатняга інтэр’еру?

Jun 22, 2010 22:47

Вось жылі мы з мужам 6 год у інтэрнацкім 14-метровым пакойчыку і не было ў нас тэлевізара. Спачатку таму, што некуды было яго паставіць (усё вольнае месца кніжкі займалі), а потым неяк ужо звыкліся і без яго. І вось зараз наспеў пераезд на новае месца жыхарства, і мы задумаліся: а ці патрэбен нам там тэлік? Месца для яго знайшлося б, але ці ёсць сэнс? Усё роўна мы яго амаль ніколі не глядзім, нават калі бываем у гасцях у маіх ці яго бацькоў. Ну нічога такога, што б прыцягнула нашу ўвагу, там не паказваюць. Усе фільмы - на кампутары, навіны- ў Інтэрнэце, футбол нас не цікавіць. … Дык аддаць грошы на “яшчык” (ідучы ўслед за стэрэатыпамі) ці на нешта больш карыснае (кіруючыся здаровай развагай)?
Як вы лічыце, шаноўныя фрэнды, ці патрэбны ў хаце тэлевізар?


разважанні, гаспадарка, тэлевізар, жыццё-быццё

Previous post Next post
Up