* * *

Dec 15, 2017 18:58


А вы заўважалі, што ў снежні час ляціць асабліва хутка?

Якім бы змрочным, шэрым, бясснежным ён не быў, але, у адрозненне ад лістапада, што цягнецца, здаецца, бясконца, снежань праносіцца з касмічнай хуткасцю.  Асабліва другая яго палова, калі паўсюдна ўжо елкі, карпаратывы, і ўзмацняецца масавая істэрыя ў крамах і на рынках.

Апошняе я заўважыла яшчэ пару тыдняў таму.  Выбраліся неяк на рынак - а там нарооооду! І ўсе нейкія такія нервовыя, штурхаюцца, мітусяцца. А што будзе далей, калі пачнуцца маштабныя закупкі да святаў? А гандаль, між іншым, толькі падаграе гэты псіхоз. Акцыі кшталту "2 тавары па кошце 1-го" - гэтаму сведчанне.

Ну, але ладна, я некуды збочыла ад тэмы. А  хацела ж пра тое, што снежань, на самай справе, самы кароткі месяц у годзе :)

снежань, разважанні, жыццё-быццё, назіранні

Previous post Next post
Up