Святочнае надвор'е падкінула нам сюрпрыз. У сацсетках фоткі з сённяшнім снегам сустракаюцца, напэўна, часцей, чым з яйкамі і булкамі.
Зноў прагназуюць начныя мінусы. Шкада ўсё тое, што ўжо расквітнела і распусцілася. Яно і так беднае гэтай халоднай вясной. Увогуле з надвор'ем нешта нейкае адбываецца. Гэта нармальна, калі цягам адных сутак чакаецца снег, дождж і навальніца?
Настрой нейкі зусім не святочны. Але разам з тым у Вялікдзень хочацца спадзявацца, што цяпло ўсё ж пераможа холад, святло - цемру, а ўсе непрыемнасці сыйдуць разам з гэтым недарэчным снегам. Са святам!