* * *

Dec 23, 2015 22:01

Другі дзень ідзе (часам лупцуе, часам імжыць) неверагодны ёльскі дождж. Каляды. +10. На лазе і асіне распушыліся коцікі. Бачыла на клумбах жоўценькі першацвет і стакроткі. У мяне на лоджыі дагэтуль зялёныя пеларгоніі, а лабелія выпусціла новыя парасткі. Набывала ў краме зяленіва, і падумала: а можа, не варта і купляць? Можа, там, на агародзе, ( Read more... )

надвор'е, настрой, Каляды

Leave a comment

Comments 12

rannica December 24 2015, 09:14:53 UTC
Як я гэтыя сімвалы года не люблю! А фотаздымак сабе забрала, які ён жывы і цікавы :)

Reply

pani_teklia December 25 2015, 08:11:09 UTC
І мяне яны нешта сталі раздражняць...

Reply


mishyna_unuka December 24 2015, 11:36:16 UTC
Фота прам у тэму-у тэму.

У навінах недзе бачыла, што ў Германіі дрэвы пачалі квітнець. Так што ў нас яшчэ нармальна :)

Reply

pani_teklia December 25 2015, 08:12:22 UTC
Ужо быццам бы абяцаюць пахаладанне.

Reply


julia_fox December 24 2015, 16:35:15 UTC
А на які актуальны сімвал забыліся?)

Фотачка - сапраўды гарная!

Reply

pani_teklia December 25 2015, 08:19:28 UTC
А ці шмат людзей зараз успомніць, які быў сімвал гэтага года? Проста раздражняе гэты спажывецкі ажыятаж, крамы і рынкі робяць грошы на масавай прадукцыі не лепшай якасці, а людзі дораць адзін аднаму бессэнсоўныя сувеніры. Вельмі зручна: купіць мех кітайскага барахла, аддарыца і лічыць свой абавязак выкананым.

Reply

julia_fox December 25 2015, 15:03:39 UTC
Я ведаю, які сімвал гэтага году, але толькі таму, што сястра нарадзілася ў гэты год. А гэты ведала якім будзе, таму што мамін)))

Згаджуся з кучай барахла. Таму, дару торцікі, пірожаныя, часам фотакнігі (калі дужа блізкія людзі), карацей нешта, што не адпавядае тэрміну - смецца! Калі ж смецце дораць мне - выкідаю....

Reply

pani_teklia December 27 2015, 14:06:56 UTC
І я стараюся дарыць нешта насамрэч патрэбнае (ну, ці хаця б смачнае :) ).

Reply


veragodna December 25 2015, 10:55:56 UTC
Ага.
Новы год, новы год -
У лядоўні толькі лёд.
Купім мы паперы мех -
Выражам з паперы снег :)).

А ў нас роўненька, як па раскладзе: дзень - канец сонечнага сакавіка, наступны - пачатак шэрага лістапада. Сёння якраз лістапад. А ўчора я ў сонечных акулярах хадзіла :).

Reply

pani_teklia December 25 2015, 13:22:18 UTC
Я ўжо не ведаю, якая ў нас пара года і які месяц. На градках салата вырасла. Салата!

Reply


Leave a comment

Up