Другі дзень ідзе (часам лупцуе, часам імжыць) неверагодны ёльскі дождж. Каляды. +10. На лазе і асіне распушыліся коцікі. Бачыла на клумбах жоўценькі першацвет і стакроткі. У мяне на лоджыі дагэтуль зялёныя пеларгоніі, а лабелія выпусціла новыя парасткі. Набывала ў краме зяленіва, і падумала: а можа, не варта і купляць? Можа, там, на агародзе, маладое вырасла? )))
Прадаўцы елак у прамоклым наскрозь горадзе выглядаюць са сваім таварам сюрэалістычна, нібыта згубіліся ў часе.
Усё навокал запаланілі малпы. Ніхто не звяртае ўвагі, што кітайскі новы год пачнецца толькі праз месяц. І ніхто ўжо не помніць пра актуальны сімвал гэтага года. Малпу таксама забудуць ужо ў сакавіку.
P.S. Адкапала
на прасторах сацыяльных сетак вось гэты здымак. Па-мойму, найлепшая ілюстрацыя асаблівасцей сёлетняй падрыхтоўкі да святаў )))