Развітанне з зімой

Mar 14, 2012 16:24

Калі верыць прагнозам, вясна да нас усё ж ідзе. Праўда, не спяшаючыся, маленечкімі такімі крокамі. А мінулыя вялікія выходныя сталіся для нас своеасаблівым развітаннем з зімой і далі магчымасць зрабіць пэўную колькасць фотаздымкаў (відаць, апошніх зімовых фота ў гэтым сезоне).

8 сакавіка зіма запрасіла нас на развітальны шпацыр. Снег (а яго аказалася яшчэ нечакана многа) трымаў выдатна, дзякуючы чаму можна было ісці куды заўгодна. Чым мы і скарысталіся - пайшлі блукаць па палёх :)

На снезе мы бачылі мноства самых разнастайных слядоў - і заставалася толькі здагадвацца, што ж за "няведаныя" звяры тут бегалі.



А вось гэтая засохлая травінка ўжо была гераіняй аднаго майго фотасюжэта (вось тут). Толькі там яна ў шыкоўным убранні з павуцінак і кропелек, а цяпер - на фоне сакавіцкага снегу




Сонечнае святло было незвычайна мяккім і шчодра разлівалася па наваколлю.







У гэтай развітальнай зімовай вандроўцы напаткалі мы і першыя лісты ад вясны



Тое, што зіма з намі развітвалася, стала відавочным на наступны дзень. Насунуліся нізкія хмары, пайшоў мокры снег, які неўзабаве змяніўся праліўным дажджом. Усё хараство  знікла, зіхатлівае снежнае покрыва стала шэрым і непрывабным і пачало ўвачавідкі змяншацца.

Так што нам вельмі пашанцавала заспець апошні па-сапраўднаму зімовы дзень. А цяпер чакаем вясну!!!

вёска, фота, сакавік, снег, зіма, назіранні, уражанні, перадвясновае, краявіды

Previous post Next post
Up