У суботу адвезла амаль што ўсе выцінанкі ў Маладэчна. Будзе вялікая персанальная выстава. Прыехала да хаты... Засталіся толькі паштоўкі ды завушніцы. Паперакладала, уладкавала ўсё. Вырашыла і сюды штось падвесіць. Калі з'яўляецца пустое месца, хутка народжваецца нешта новае.
Новая сукенка патрабуе новых завушніц. Але рабіць толькі адну пару я не ўмею. Так з'явілася яшчэ адна партыя завушніц з выцінанкамі :). Мне іх усе не перанасіць. Падбірайце, каму якія да спадобы ;)