Акрамя адпушчаных цэнаў на сацыяльны хаўчык, яшчэ і чыгунка даражае ў канцы першай дэкады лістапада. Цікава будзе паглядзець у снежні на індэксы цэнаў за наступны месяц. :)
Яшчэ трахец - адзін дэвальвец, і 100-рублёвую купюру можна будзе са спакойнаю душой выводзіць з абароту. Ну а пра 50-рублёўку і гаворкі няма чаго весці.
Нарэшце наша эканоміка ўздымецца на нечувана-нябачаныя высоты. І ўсё дзякуючы хіжаму маскавіцкаму газаваму монстру. Расейцы нават не задумаліся, якія праблемы сабе ствараюць. Жыве Беларусь! ;-)