Доля ценевай эканомікі ў Беларусі складае прыблізна 15% валавога ўнутранага прадукту. Пра гэта ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка. Паводле яго слоў, штогод бюджэт не атрымлівае каля 6 трыльёнаў рублёў.