Што там за плямка на паўночна-заходнім ускрайку Беларусі? Няўжо можна здабываць у прамысловых маштабах? Калі так, то расіянцы нездарма будуюць АЭС менавіта ў тым рэгіёне.
Першая мапа дае долю палякаў па самавызначэнні паводле вынікаў перапісу 2009 года. Другая - пашырэнне літоўскіх гаворак у XVI стагоддзі. Супастаўце абедзве - забаўна выходзіць. :)
Клікабельна. Асабліва ўважлівыя могуць супаставіць мапку з картамі распаўсюду беларускіх гаворак пачатку ХХ ст. аўтарства Карскага і Доўнар-Запольскага.
Пакупніцкая здольнасць насельніцтва рэгіёнаў Еўропы станам на канец 2010 г. - пачатак 2011 г. Пік бэлярускай стабільнасці ды рэжымнага дабрабыту. Выява клікабельная. Падзякі дасылайце на адрас joeck_12.