- так гісторык Андрэй Вашкевіч каментуе знішчэньне старажытнага бруку на гарадзенскіх каталіцкіх могілках.
“Гарадзенскія фарныя гарадскія могілкі існуюць у Гродне з 18-га стагодзьдзя, - кажа Андрэй Вашкевіч. - Адметнасьцю і калярытам гэтых могілак была старажытная брукаванка 80-х гадоў ХІХ-га стагодзя. Брукаванка была са злівамі і адмысловымі малюнкамі. Знішчэньне гэтай брукаванкі адбывалася менавіта па-варварску, бо нават вандалы, якія туды прабіраліся за апошнія 200 год не краналі гэтую брукаванку”.
Вось што кажа пра старыя гарадзенскія могілкі доктар гісторыі Юры Гардзееў у адным са сваіх артыкулаў на сайце
http://harodnia.com/.
"Рэальна ацэньваючы турыстычны патэнцыял Гародні, трэба спыніцца на стане старадаўніх гарадзенскіх могілак. І ў гэтым выпадку магчыма спалучэнне прынцыпаў аховы помнікаў з эканамічным эфектам. Сказанае можа выклікаць абурэнне. Аднак, як вядома, віленскія Росы ці Лычакоўскія могілкі ў Львове ахвотна наведваюцца пераважна польскімі групамі. На фарных каталіцкіх могілках, заснаваных у 1792 г., пахаваны пісьменніца Эліза Ажэшка, гарадзенскі скульптар Браніслаў Шышкевіч, архітэктар Джузэпэ Сака, шматлікія чыноўнікі і нават генералы Расійскай арміі XIX ст. Таму падаецца цалкам лагічным, што адпаведную ахову скульптурных мураваных ды чыгунных помнікаў комплексу старых фарных каталіцкіх і праваслаўных могілак, якія нішчацца не толькі часам, але і вандаламі, можна праводзіць часткова з турыстычных фінансавых паступленняў. А трэба заўважыць, што стан могілак пагаршаецца з кожным годам, і іх праблему нельга вырашыць толькі шляхам спілоўвання струхлелых дрэваў."
Інфармацыю падаў
zihzah.