Нечаканы кнігалюб

Jan 01, 2008 03:20


Аказваецца, тым "незвычайным момантам" у навагоднім віншаванні АРЛа, пра які казаў колькі дзён таму кіраўнік прэс-службы АРЛа ўсяе РБ т. Лёгкі, былі кнігі. А дакладней, фон з навюткіх да матавага ззяння шматтамовых выданняў, што стаялі некалькімі трывалымі паліцамі за спінай Галоўнага Выступоўцы краіны. Цікава, ці дакраналася да іх Высокая Рука да або пасля здымак чарговага сюжэта ў стылі чарка-трэш-экшн? А мо гэта проста дэкарацыі, бяздушныя драздоўскія тэлемуляжы?

АПДЭЙТ. Тэкст "жыстачайшага" звароту даступны па гэтай спасылцы. Спадзяюся, не рэдагаваны. ;-) А гэта - беларускі пераклад.

пытанні, назіранні

Previous post Next post
Up