"Milavitsa" купіла навагоднюю ноч на НТВ

Jan 01, 2008 02:51


Паглядзеў тут заяўлены ў праграме "Трапічны бал". Дык вось, усіх гэтых дзевак у купальніках і без (гы-гы-гы!) нібыта "апранала" тутэйшае ЗАТ "Мілавіца". Памыліцца было цяжка, бо прыкладна такое лога
з'яўлялася на экране болей чым рэгулярна. А ў дадатак да ўсяго, вядоўцы спамілі рэкламай памянёнай гандлёвай маркі ці не часцей. Глянуў сайцег. Нічога так. Адзінае, што беларускі варыянт запісу ТМ слаба індэксуецца Гуглам, хаця англійскі і расейскі такі даюць на 1 месцы спасылкі на сайт. Можна і выправіць.

назіранні, сайты, рэклама

Previous post Next post
Up