Цэмент рэзка падаражэе

Oct 30, 2007 23:55


За навінамі з малочнага фронту ідуць-бягуць трывожныя весткі з палеткаў жалезабетонных канструкцый. Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва т. Абрамчук на днях заявіў, што варта падняць цэны на беларускі цэмент да іх роўню па экспартных пастаўках у РФ. І адказныя асобы ў міністэрстве, маўляў, ужо накіравалі адпаведныя прапановы і абгрунтаванні ў Адміністрацыю самі ведаеце каго. А між іншым, гэта 30-40% розніцы ў грашовым эквіваленце. Тлумачэнне чыноўніка стандартнае: каб унікнуць дэфіцыту будматэрыялаў на ўнутраным рынку. Але штосьці мне падказвае, што цэны павялічацца, а дэфіцыт застанецца. Прынамсі, нездаровы ажыятаж на рынку яго словамі ўжо створаны.

цэмент, экспарт, дэфіцыт, павышэнні, цэны

Previous post Next post
Up