Беларуская мова, праславянская спадчына й расейскі ўплыў

Oct 28, 2008 10:45


Выказаныя ніжэй ідэі сфармаваліся ў мяне даўно, але ўвасобіліся ў закончаную тэзысную карціну толькі цяпер, як рэакцыя на камэнтары да маіх ранейшых пастоў. Нельга дабіцца разуменьня прыватных момантаў сыстэмы, пакуль ня выяўленыя яе падваліны.

Беларуская мова, праславянская спадчына й расейскі ўплыў

Малы папулярны трактат

Схолія 1. Усе ( Read more... )

словаўтварэньне, суфіксы, мова

Leave a comment

wal_de_maar October 28 2008, 10:40:32 UTC
Вельмі цікава!

Пытаньне крыху off-topic: чым розьніцца ўжытак дзеяслова "дзяржаць" і вытворных ад дзеяслова "трымаць" і вытворных? Чаму вы ўжываеце першы?

Reply

paciupa October 28 2008, 11:09:27 UTC
Пра ўсе нюансы доўга пісаць. Пляную асобна. Але 1) дзеяслову "дзяржаць" аддаваў перавагу Ян Станкевіч, 2) "дзержаць", "адзержаць" праясьняе сякія-такія складанасьці (ратуе ад калек), 3) ад "трымаць" патыхае польскім уплывам (надта цікавая карціна ў дыялекталягічным атласе), 4) я ня супраць "трымаць" (адно не прадумаў стылёвых дэталяў).

Reply

antart October 29 2008, 08:46:30 UTC
Я прафан, але ж, здаецца, польскія словы мы пазычалі як ёсьць: ксёндз, выкшталцоны, цалкам. Слова "трымаць" я чуў у жывой трасянцы вельмі часта, і заўсёды менавіта так, а ня "чшымаць". Таму нічога польскага ў ім ня чую.

Reply

paciupa October 29 2008, 10:15:21 UTC
А я й не рабіў канчальных высноў. Ідзецца пра куды глыбейшыя ўплывы. І стаўленьне да іх не такое простае.

Калі Вам цікава, дык магу зацеміць, што некаторыя польскія элемэнты такія самыя арганічныя для беларускае мовы, як для расейскае - царкоўнаславянскія, чаго ня скажаш пра позныя й больш павярхоўныя расейскія ўплывы. Гэта важныя стылёвыя маркеры. Я звычайна кажу: пазбыцца пэўных палянізмаў - гэта значыць вярнуцца да мовы граматы 1229 г.

А пазычалі словы мы, ой, па-рознаму! Калі ласка, не выводзьце з прыватнага ніякіх агульных правілаў. Можа, калі напішу пра БАЛТЫЙСКА-ЧАРНАМОРСКІ МОЎНЫ ХАЎРУС.

Запраўды шкодныя палянізмы, і гэта адназначна: "таньчыць", "паліць", "замовіць" (у сэньнсе "заказаць") ды "распавядаць" (апошні, мабыць, украінізм). А "атрымаць" - нармальна! Толькі не "атрымліваць", а "атрымваць", ці "атрымоўваць". І непажадана ўжываць у пераносным сэньсе "атрымоўваецца", калі трэба сказаць "выходзіць".

Бачыце, тут усё зьвязана адно з другім... Так што... іншым разам... іншым разам...

Reply

во як wal_de_maar October 29 2008, 16:13:29 UTC
і "танчыць" таксама паланізм?

Reply

Re: Так! paciupa October 30 2008, 07:11:26 UTC
Сьвяжусенькі! Мо' нават 90-х гг.

І Дамінік Рудніцкі (XVIII ст.), і Багушэвіч (XIX ст.), паэты ўзрослыя ў польскамоўных асяродках, пісалі толькі "танцаваць".

І "tan'cyc'", і "valcyc'" - тыпова польскія словы. Мала таго, у беларускай мове дзеясловы на -іць найчасьцей пераходныя, з выняткам такіх архаічных, як "гаварыць". І "таньчыць" ня мог узьнікнуць натуральным спосабам.

Reply

Re: Так! paciupa October 30 2008, 07:20:56 UTC
Маю наўвеце тое, што сюды больш пасуе нэўтральны, "актыўны", дзеяслоў на -аваць, які можа й так і гэтак выкарыстоўвацца.

Reply

Re: Так! paciupa October 30 2008, 07:33:35 UTC
Яшчэ ўдакладню. Забыўся. У беларускай мове й "гаварыць" ужываецца як пераходны часьцей ніж у расейскай: "гаварыць пацеры", "згаварыць пацеры".

Reply

laksiej October 29 2008, 16:33:03 UTC
«Паліць» у сэньнсе «курыць»?

Reply

paciupa October 30 2008, 07:29:08 UTC
Так, менавіта!

І прыйшло яно ў мову таксама не раней як у 90-я, пад канец 80-х. Багушэвіч, Мігановіч у ХІХ ст. пісалі толькі "курыць", мой дзед (католік) гаварыў толькі "курыць". Аніводзін беларускі пісьменьнік не ўжываў "паліць" як "курыць". Прынамсі, я такія рэчы адсочваю, але - не сустракаў! А потым некаторым, пасьля падарожжаў у Польшчу, стала здавацца, нібыта "паліць" "культурней", "далікатней", "па-панску", як той казаў "ля спаніэль".

Reply

laksiej November 2 2008, 12:48:17 UTC
«А потым некаторым, пасьля падарожжаў у Польшчу, стала здавацца, нібыта "паліць" "культурней", "далікатней", "па-панску", як той казаў "ля спаніэль".»

А некаторыя мабыць з прынцыпу «абы ня як маскалёў».

Reply

paciupa November 3 2008, 09:09:23 UTC
Менавіта.

Reply

miram November 2 2008, 13:09:30 UTC
Агульнасьцьвярджальныя суджэньні -- удзячны матар'ял для апанэнтаў, бо зьняпраўджваюцца адзіным контрапрыкладам.

ТСБМ:
У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед. (Зарыцкі.) Ладымер зноў прыпаліў люльку... (Чарнышэвіч.)
...скруціў тоўстую цыгарку, прыпаліў яе... (Савіцкі.)

Клышкаў "Слоўнік сінонімаў...":
...згарнуў тонкую, як запалка, цыгарку, прыпаліў яе... (Чарнышэвіч.)
Прыпаліў папяросу, зацягнуўся... (Колас.)

І проста з галавы:
Запалілі зоры папяросы (Хадыка).

Дарэчы, калі ўжо на тое: чаму формы на -аньнік -- "арыгінальныя", а на -альнік -- "менш арыгінальныя"? Не ў этымалягічным жа сэнсе, бо ў ім, відавочна, спачатку быў -альнік, а потым здарылася фанэтычная асыміляцыя.

(Я вам яшчэ вінен адказ пад папярэднім запісам.)

Reply

laksiej November 2 2008, 13:54:05 UTC
А ці ёсьць прыклады каб «паліць» (не «прыпаліць») ужывалася само па сабе, а не ў дачыненьні да цыгаркі, папяросы ці люлькі?

Reply

miram November 3 2008, 01:18:52 UTC
У старых тэкстах ня памятаю, толькі ў слоўніках, і то не ўва ўсіх (Некр.-Б., але ня Ласт. і ня ЯСт.).

Ня выключана, што на момант крышталізацыі мовы ў літаратурную гэты эліпсіс, які сьціснуў канструкцыю "паліць люльку, цыгарку, папяросу" ў адзіны непераходны дзеяслоў "паліць", яшчэ ў гаворках не адбыўся. У Насовіча ў гэтым значэньні ёсьць "курыць" і "пыкаць", але ніводнага выпадку такога самастойнага ўжываньня:

Тольки й работы, што пипку куришъ да батуришъ.
Ёнъ не вашъ братъ, а геретыкъ: ни пипки не куриць, ни горѣлки не пьець.
Панъ простой тобаки не куриць, а куриць мультанку.
Дзядзька сѣдзиць, пипку куриць, Пьець горѣлку, вочми жмуриць. Изъ пѣсни.
Куривъ бы пипку, да цицюну нема/шъ.

Повну хату напыкавъ цюцюномъ.
Коли ты напыкаешся своей пипки?
Дай мнѣ троху пипки своей попыкаць.
То й знай, што пыкаець; напыкавъ повну хату.
Дай пипки хоць разъ пыкнуць.

Reply

paciupa November 3 2008, 09:08:04 UTC
""Пальць люльку..." ў адзіны непераходны дзеяслоў на момант крышталізацыі мовы ў гаворках не адбыўся." Як хорашанька! Галоўнае тон: сур'ёзны й акадэмічны!

Толькі й я пра тое ж... Не адбыўся!

(Хоць дапускаю, што нехта недзе разок-другі й сказаў. Пад уплывам...)

А мо' бяз вонкавых уплываў ён і мусіў "не адбыцца"? Прынамсі, якраз гэта я й хацеў сказаць.

Можна шмат пра што разважаць чаго "не адбылося".

Reply


Leave a comment

Up