6-га ліпеня спаўняецца 50 год колішняму футбалісту (1992-1998) і трэнеру "Старта" (2012-2015) Аляксандру Ўладзімеравічу Ладзяному (1970). 111 паядынкаў за клуб на пазіцыі брамніка. У 2014-м годзе ўжо як галоўны трэнер клуба Аляксандар Ладзяны вярнуў "Старт" у І лігу. У дадзены момант працуе ў дзіцячым футболе. У 2018 годзе разам зь Дзьмітрыем Суздальцавым прывёў юнацкую каманду (U-16) да перамогі ў 2-м дывізіёне.