У судзе Маскоўскага раёна Менска праходзяць спрэчкі па справе аб дамоўных матчах у беларускім спорце. Пракурор просіць суд прысудзіць экс-гульца "Старта" (фк "Ворша") і "Нафтана" Аляксея Казлова да 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, абвінавачваньне прапануе зьмяніць для яго меру стрыманьня з падпіскі аб нявыездзе на ўзяцьце пад варту. Для былых футбалістых Віктара Баравіцкага і Віталя Ланько абвінаваўца патрабуе чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу без пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады. Для экс-валейбалісты "Камунальніка" Дзяніса Восіпава пракурор просіць штраф у 500 базавых велічынь (12 750 рублёў).
На лаве падсудных 20 чалавек - дзевятнаццаць (за рэдкім выключэннем) ужо былых футбалістых і адзін экс-валейбалісты. Яны абвінавачваюцца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ - ч.1 і 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў), на падставе ч. 1 арт. 14 (замах на такі подкуп) і ч.1, 2 і 3 арт. 209 (крадзяжы, зьвязаныя з ашуканскім завалоданьнем грошай букмекерскіх кантор), піша
"Прессбол". У справе разглядаюць 16 дамоўных матчаў - 15 у футболе і адзін валейбольны, які стаў для арганізатараў апошнім.