Новая заява АБФФ-цырку: зь І лігі ня будзе прамога вылету

Mar 17, 2020 18:02

Так званая Асацыяцыя Беларуская федэрацыя футболу пастанавіла, што ў сезоне-2020 зь І лігі ня будзе прамога вылету. Каманда, якая зойме апошняе месца ў табліцы, будзе гуляць пераходныя матчы з 3-й камандай ІІ лігі. З ІІ лігі, адпаведна, адразу выйдуць два пераможцы. З аднаго боку матывы такога рашэньня зразумелыя, федэрацыя хоча, каб у І лізе гулялі 16 каманд. Але дзе гарантыя, што паводле гэтай схемы на наступны чэмпіянат заявяцца менавіта 16 каманд? Клубы бедныя і амаль усе залежаць ад бюджэтаў сваіх гарадоў і пасёлкаў. Ды і скажыце, прынамсі, ці было ў гісторыі беларускай І лігі хаця б тры сезоны запар, каб колькасьць каманд у лізе не мянялася? Мы грунтуемся на спартовым прынцыпе, адсутнасьць прамога вылету фактычна азначае яго нізвядзеньне да прымітывізму. Нават калі апошняй у выніку апынецца наша любімая каманда, усё адно варта казаць канкрэтна - зь лігі МАЕ БЫЦЬ прамы вылет, хаця б адзін калектыў павінен вылятаць без усякіх пераходных матчаў. Тады ўнізе табліцы будзе больш матывацыі.


чыноўнікі

Previous post Next post
Up