Вызначаны каляндар І лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Пачатак запланаваны на 25 красавіка. Калі старт ня будзе адкладзены праз эпідэмію каранавірусу, аршанцы пачнуць чэмпіянат матчам дома супраць "Ліды". А ў другім туры адправяцца ў Слонім. Падрабязны і аформлены каляндар зьявіцца тады, калі даты стануць канчатковымі.